Агульная iнфармацыя

Магілёўская суполка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” распачала сваю дзейнасць у 1996 годзе. Першым старшынёй Магілёўскай суполкі ГА “БАЖ” быў вядомы магілёўскі журналіст Генадзь Вітольдавіч Суднік.

У лістападзе 2013 года старшынёй Магілёўскай суполкі ГА “БАЖ” быў абраны Барыс Вырвіч. У лютым 2018 года на агульным сходзе сябраў Магілёўскай суполкі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Барыс Вырвіч быў пераабраны на пасаду старшыні суполкі на чарговы тэрмін. Намеснікам старшыні суполкі магілёўскія бажаўцы зацвердзілі вядомага магілёўскага журналіста Аляксандра Буракова (старэйшага).

Зараз на ўліку ў складзе Магілёўскай суполкі налічваецца 29 сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Сябры суполкі супрацоўнічаюць з рознымі друкаванымі і інтэрнэт-выданнямі, радыё- і тэлеканаламі. Яны жывуць і працуюць не толькі ў Магілёве, але і ў шэрагу раёнаў Магілёўшчыны – Бялыніцкім, Круглянскім, Магілёўскім, Хоцімскім, Чэрыкаўскім і Шклоўскім.

Грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў»


Грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» — добраахвотнае, недзяржаўнае, непартыйнае аб'яднанне грамадзян, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю альбо садзейнічаюць яе развіццю.

ГА «БАЖ» дзейнічае з восені 1995 года.

Асноўнай мэтай дзейнасці ГА «БАЖ» з’яўляецца:

— садзейнічанне рэалізацыі грамадзянскіх, эканамічных, сацыяльных, культурных і прафесійных правоў і законных інтарэсаў сябраў арганізацыі, іх творчаму самавыяўленню і росту прафесійнага майстэрства, стварэнне ўмоў для забеспячэння свабоды слова і друку, права на бесперашкоднае атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне інфармацыі.

Асноўнымі задачамі ГА «БАЖ» з’яўляюцца:

— абарона правоў і законных інтарэсаў сябраў ГА «БАЖ» у дзяржаўных органах і міжнародных арганізацыях.

— садзейнічанне сябрам ГА «БАЖ» у стварэнні матэрыяльна-тэхнічных, арганізацыйных і іншых неабходных умоў для дзейнасці і павышэння прафесійнага ўзроўню.

— распрацоўка цывілізаванай праграмы развіцця СМІ, якая павінна стварыць спрыяльныя ўмовы для іх функцыянавання на Беларусі.

— развіццё адносін з журналісцкімі арганізацыямі іншых краін свету.

ГА «БАЖ» можа вырашаць і іншыя задачы, якія вынікаюць з мэты Статута.