Перавагi сяброўства

Вы робіцеся сябрам афіцыйна зарэгістраванай у Мін­істэрстве юстыцыі журналісцкай арганізацыі, што падвышае Ваш статус пры выкананні прафесійных абавязкаў у розных умовах і сітуацыях. Вы можаце атрымаць пасведчанне з пячаткай, якое пацвярджае Вашу прыналежнасць да журналісцкай супольнасці.

Вы аўтаматычна робіцеся сябрам Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ) - уплывовай арганізацыі, асацыяваным сябрам якой ГА "БАЖ" з'яўляецца з 1997 года. Праз год пасля ўступлення ў ГА "БАЖ" вы маеце права атрымаць пасведчанне міжнароднага ўзору, якое прызнана афіцыйным дакументам шмат у якіх краінах свету.

Вы атрымліваеце права на бясплатную прававую дапамогу ў выпадку ўзнікнення пытанняў альбо праблем, звязаных з Вашай журналісцкай дзейнасцю - у тым ліку і на прадстаўленне Вашых інтарэсаў у судзе.

Вы атрымліваеце права ўдзельнічаць у адукацыйных праграмах для журналістаў (семінарах, трэнінгах, стажыроўках і г.д.), якія ладзіць ГА "БАЖ" сумесна з партнёрскімі арганізацыямі як у Беларусі, так і за яе межамі.

Вы можаце разлічваць на аператыўную падтрымку і дапамогу калег у выпадку парушэння Вашых прафесійных правоў альбо ў іншых сітуацыях, якія патрабуюць рэакцыі альбо ўмяшальніцтва з боку шырокай грамадскасці - як у Беларусі, так і за мяжой.